Кінакампанія Paramount Pictures здыме новую трылогію па франшызе культавага фантастычнага фільма «Тэрмінатар».

Паводле заявы кампаніі, першы фільм новай трылогіі выйдзе ў пракат 26 чэрвеня 2015 года. Ці возьме ўдзел у здымках Арнольд Шварцэнэгер — не вядома. Раней Шварцэнэгер заяўляў, што гатовы зняцца ў новым фільме.

Першыя два фільмы, знятыя Джэймсам Кэмеранам (першы ў 1984 г.), сталі прыбытковымі, а многія фразы сталі вядомымі кінацытатамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?