Прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс пры нанясенні сімвалічнага ўдару стукнуў па мячы так, што Ліянэль Месі трапіў у няёмкае становішча. Чакаючы перадачу нізам, Месі прыняў мяч у корпус. А ўдар ў 90-гадовага палітыка апынуўся не слабым,піша Sports.ru
Да гонару аргенцінца, ён не стаў хвалявацца і далучыўся да ўсеагульнай радасці.
Потым гульцы «Барселоны» правялі трэніроўку дзіцячых футбольных камандаў з Ізраіля і з Палесцінскай аўтаноміі, а ўвечары сустрэліся з дзецьмі, якія пакутуюць на анкалагічныя захворванні.
Дай Бог нам таксама такога здароўя, каб у 90 гадоў так біць па мячы. І ў бок аднаго з лепшых гульцоў у свеце.
Нагадаем, што Шымон Перэс (Сямён Перскі) нарадзіўся 2 жніўня 1923 г. у мястэчку Вішнева, што сёння ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці (у той час тэрыторыя Польшчы). У 1931 г. Перскія эмігравалі ў Палесціну.
0
0
0
0
0
0