Ідэалогія прагнозу
«Слабасцю прагнозаў апошніх гадоў з’яўляецца тое, што добрыя пажаданні па стварэнні высокапрадукцыйных працоўных месцаў і ў цэлым па мадэрнізацыі эканомікі ў разрэзе міністэрстваў, відаў эканамічнай дзейнасці і рэгіёнаў слаба рэалізуюцца, бо адсутнічаюць рэальныя эканамічныя механізмы, якія стымулююць ажыццяўленне прадпрыемствамі гэтых працэсаў. Дырэктыўная сістэма давядзення адпаведных паказчыкаў да суб’ектаў гаспадарання не спрацоўвае», — гаворыцца ў артыкуле.
У сувязі з гэтым, лічыць эканаміст, ідэалогія прагнозу
«Ва ўмовах, калі да органаў дзяржаўнага тэрытарыяльнага і галіновага кіравання, а таксама арганізацый не даводзяцца дырэктыўныя паказчыкі (аб’ёмныя і адносныя), на якія яны павінны выйсці ў перспектыўным перыядзе, прагноз (фактычна план) перастае быць дырэктыўным», — канстатуе Віктар Пінігін.
Самі паказчыкі, вызначаныя зыходзячы з умоў развіцця, на перспектыўны перыяд становяцца ў такой сітуацыі разліковымі (у пэўнай меры прагнознымі) і па сваёй сутнасці з’яўляюцца індыкатыўнымі, піша эканаміст.
«Пры індыкатыўным падыходзе няма неабходнасці завышаць
Варта адзначыць, што спроба адмовіцца ад дырэктыўнай сістэмы планавання эканомікі ўжо была зробленая эканамічнымі ўладамі. У 2011 годзе быў распрацаваны законапраект аб індыкатыўным планаванні
Тым часам, лічаць эканамісты, менавіта практыка давядзення дырэктыўных паказчыкаў да прадпрыемстваў стала ключавой прычынай росту складскіх запасаў у прамысловасці ў першай палове 2013 года. Як паведамлялася раней, нягледзячы на зніжэнне знешняга попыту на беларускую прадукцыю, айчынныя экспарцёры не скарацілі прапарцыянальна аб’ёмы вытворчасці.