Арганізуецца гэтае мерапрыемства ужо трэці год запар, і штогод удзельнікаў збіраецца ўсё больш. Арганізатары зазначаюць, што падобныя кангрэсы праходзяць па ўсім свеце і ўсюды збіраюць тысячы дэлегатаў.

«Сёння на стадыёне больш за 8 000 чалавек, — кажа суарганізатар імпрэзы Сяргей Мандрэнка. — Гэта рэкорд і для самога стадыёна — адміністрацыя адзначае, што нават на футбол збіраецца 2–3 тысячы. Але мэта зусім не ў тым, каб ставіць рэкорды, кангрэс збірае шмат вернікаў з розных куткоў краіны, мы прапануем духоўную праграму і магчымасць знайсці новых сяброў і аднадумцаў». Адзначым, што інфармагенцтвы называюць колькасць удзельнікаў кангрэсу да 10 тысяч чалавек.

Сведкі Іеговы — міжнародная рэлігійная арганізацыя. Веравучэнне арганізацыі мае шмат агульнага з вучэннем кірункаў у хрысціянстве, але адрозніваецца спецыфічным разуменнем многіх рэлігійных паняццяў. На тэрыторыі Беларусі гэтыя вераванні існуюць каля 90 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?