У чацвер, 5 верасня, адбудзецца першая пасля гадовага перапынку прэзентацыя часопіса Arche ў Магілёве. Прысутных чакае захапляльнае знаёмства з дзясяткамі выданняў, найперш гістарычнай скіраванасці.
Гісторык Алесь Белы раскажа пра сваю кнігу «Хроніка Белай Русі. Імагалогія Беларусі», праца над якой заняла ў яго амаль 20 гадоў.
Рэдактары Arche Алесь Пашкевіч і Валер Булгакаў азнаёмяць удзельнікаў прэзентацыі з апошнімі выпускамі часопіса — «Паліцаі і партызаны», «Гістарычная палітыка і гістарычная памяць Беларусі», «Ахвяры і каты».
Размова таксама пойдзе пра іншыя тэматычныя выпускі часопіса Arche — «Вайсковая гісторыя ВКЛ», «Гісторыя беларускай штодзённасці», «Як Гітлер мог перамагчы», «Тэрор і прапаганда ў акупаванай Беларусі», «Грунвальд», «Плошча 19 снежня 2010», «Полацак у прасторы і часе»,
Сустрэча пачнецца, а 19.00 у цэнтры «Кола сяброў» (завулак Чкалава, 16).
Даведкі па т.: