Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 4 верасня сустрэўся з 
прэзідэнтам Манголіі Цахіагійнам Элбэгдоржам. Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.

Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў, у тым ліку, якія тычацца магчымасцяў арганізацыі транспартнага калідора з Манголіі цераз Беларусь да партоў Балтыі.

«Па выніках сустрэчы Элбэгдорж пацвердзіў сваю гатоўнасць падтрымаць тыя праекты, якія будуць рэалізоўвацца ўрадамі дзвюх краін у розных кірунках. Гэта і стварэнне сумесных вытворчасцяў, перадача тэхналогій, праекты ў галіне адукацыі і навукі, ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва», — зазначаецца ў паведамленні.

Мясніковіч таксама перадаў кіраўніку Манголіі найлепшыя пажаданні ад прэзідэнта Беларусі і запрасіў яго наведаць рэспубліку з афіцыйным візітам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?