У тэлезвароце да амерыканцаў прэзідэнт ЗША Барак Абама патлумачыў, чаму ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі ЗША заклікаць Сірыю да адказу за выкарыстанне хімічнай зброі.

Абама адзначыў, што ЗША не ўмешваліся ў грамадзянскую вайну ў Сірыі, але хімічная атака, якая адбылася 21 жніўня, якую, па словах Абамы, ажыццявіў рэжым Башара Асада, прывяла да гібелі звыш тысячы чалавек, у тым ліку дзяцей.

Паводле яго слоў, ваеннае ўмяшанне ў гэтым выпадку неабходна, каб такое не паўтарылася.

Пры гэтым прэзідэнт падкрэсліў, што нага амерыканскага салдата не ступіць на сірыйскую тэрыторыю, а сам ён аддае перавагу мірнаму вырашэнню праблемы.

Абама паабяцаў разгледзець прапанову Расіі аб перадачы хімічнай зброі ў Сірыі пад міжнародны кантроль, дадаўшы, што спачатку трэба праверыць, наколькі рэальна ўвасобіць гэта ў жыццё.

«Пакуль рана казаць, ці будзе паспяховай гэта прапанова», — сказаў ён.

Абама спадзяецца заручыцца падтрымкай сваіх міжнародных саюзнікаў, якія прызнаюць неабходнасць ваеннай аперацыі. Таксама ён адзначыў, што амерыканская армія будзе гатовая да ваенных дзеянняў, каб працягваць аказваць ціск на Асада.

Пры канцы амерыканскі прэзідэнт адзначыў вядучую ролю ЗША ва ўрэгуляванні сусветных канфліктаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?