Жанчына ў ЗША дамаглася ад уладаў штата Гаваі атрымання правоў на аўто з яе поўным імем і прозвішчам.

Да гэтага часу на яе правах было толькі скарочаны варыянт яе прозвішча, так як камп'ютарная сістэма штата запраграмавана на імёны, якія складаюцца не болей чым з 35 літар.

Жанчыну завуць Джаніс Лакелані Кеіханаікукауакахіхуліхеекахаунааеле, што азначае «тая, хто ўстане і накіруе ўсіх людзей у адзін бок, калі вакол пануюць хаос і замяшанне, і дапаможа ім справіцца з катастрофай».

Міністэрства транспарту штата ўжо заявіла, што камп’ютарныя сістэмы мадэрнізуюцца, і што да канца года Джаніс Лакелані Кеіханаікукауакахіхуліхеекахаунааеле атрымае новыя правы на аўто з яе поўным імем і прозвішчам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?