Гурт «Ляпіс Трубяцкой» прэзентаваў новы беларускамоўны кліп «Месяц». Ён створаны па матывах фільмаў Ціма Бёртана і Тэры Гіліяма. Кліп здымаўся пад Кіевам.
«Месяц» увойдзе ў беларускамоўны альбом «Грай», які мусіць выйсці восенню. Прэзентацыя альбома адбудзецца ў Вільні 30 лістапада ў «Сімэнс-арэне».
Гурту «Ляпіс Трубяцкой» забараняюць выступаць у Беларусі, яны жывуць у Маскве.
0
0
0
0
0
0