Беларусь забараніла ўвоз негрануляванага сланечнікавага шроту з Расіі і Украіны, паведамілі ў дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча.

"У мэтах недапушчэння заносу і распаўсюду афрыканскай чумы свіней да ўвозу на тэрыторыю краіны дапускаецца толькі грануляваны сланечнікавы шрот з Украіны і Расіі", - адзначылі ў дэпартаменце.

Усе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз у Беларусь негрануляванага шроту з Украіны і Расіі анулююцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?