Лясгасы Беларусі за восем месяцаў 2013 года павялічылі на 21,5% аб'ём валютнай выручкі ад экспарту лесапрадукцыі і паслуг у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Атрымана 89,5 млн. долараў ЗША, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Лесапрадукцыя і паслугі арганізацый Мінлясгасу экспартуюцца ў 21 краіну. Асноўныя аб'ёмы — 44,6% экспартнай прадукцыі — пастаўляюцца ў Польшчу, Літву (11,5%), Германію (10,2%), Латвію (5,9%), Швецыю (5,75%) і краіны СНД (5,3%).

Амаль на 50% павялічаны аб'ёмы экспарту паліўнай шчэпкі. За мяжу пастаўлена 153,6 тыс. шчыльных кубічных метраў гэтага віду паліва (у 2012 годзе — 102,6 тыс. шчыльных куб. м). На 84,3% больш экспартавана драўляных слупоў — 4,4 тыс. куб. м (2012 года — 2,4 тыс. куб. м).

На 9% больш экспартавана незапатрабаваных на ўнутраным рынку круглых лесамастэрыялаў — балансавай драўніны. Экспартуецца ў асноўным хвойная драўніна (сасна і яліна), а таксама бярозавая і асінавая.

На 6,3% павялічаны аб'ёмы экспарту піламатэрыялаў, сярод якіх найбольшым попытым пачалі карыстацца неабразныя мяккаліставыя піламатэрыялы (на 75,4% больш), а таксама абразныя хвойныя піламатэрыялы (на 23,2% больш).

Пры гэтым на некаторыя віды піламатэрыялаў на замежных рынках попыт упаў, адпаведна знізіліся і цэны — у асноўным на абразныя мяккаліставыя піламатэрыялы, неабразныя хвойныя, а таксама на матэрыялы для вырабу тары.

Ад аказання паслуг атрыманы прыкладна аднолькавыя ўзровень даходаў у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам — 1,05 млн. даляраў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?