«Упершыню сутыкнуўся з сітуацыяй моўнай неталеранцыі, —расказвае ў сябе ў Фэйсбуку прадпрымальнік Yury Meliashkevich. — Малады хлопец, пачуўшы беларускую мову, скрывіўся і прамовіў:

— Говоріте со мной по-рускі, я белорускій язык не…. (тут ён пачаў шукаць слова)… понімаю.

— А што так? Не з Беларусі? — пытаюся я.

— Нет, просто счітаю его…ммм…трецьім сортом. Зачем говоріть на белорусском, когда есць рускій і англійскій?

А ці чулі вы такое? Што трэба адказваць у такіх выпадках?» — пытаецца Меляшкевіч.

У Фэйсбуку гэтае пытанне імкліва абмяркоўвалі. Тамара Мацкевіч раіць у такіх выпадках пытацца: «Бееежанцы»? Любоў Лунёва раіць пераходзіць на ангельскую — гэта добра збівае пыху. Франак Вячорка радзіць паслаць такога ў Тамбоў. Але большасць прапануе паслаць у накаўт.

А Вы што параіце для такой сітуацыі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0