Сястра Максіма Вінярскага Алена паведаміла, што, верагодна, Максіма асудзілі за ўдзел у пікетаванні ўкраінскага пасольства, якое яны разам з Іллёй Дабратворам зладзілі 30 лістапада ў знак салідарнасці з Еўрамайданам.
Максім быў ва Украіне, 18 снежня вярнуўся ў Мінск, а 19 снежня пайшоў на акцыю, прысвечаную трэцяй гадавіне разгону Плошчы.
Пасля акцыі ён быў затрыманы. «Спачатку яго забралі ў Маскоўскі РУУС, пасля перавезлі ў Цэнтральны. Аднак, як я ведаю, судзілі ўсё ж за той пікет 30 лістапада», — распавяла сп. Алена.
0
0
0
0
0
0