Беларуская спявачка Гюнэш выйшла ў фінал музычнага конкурсу Turkvision-2013.

У фінал Turkvision 2013 таксама прайшлі прадстаўнікі Казахстана, Узбекістана, Турцыі, Азербайджана, Босніі і Герцагавіны, Татарстана, Паўночнага Кіпра, Кыргызстана, Украіны і Косава. Фінал пройдзе заўтра, 21 снежня.

Конкурс праводзіцца ў турэцкім горадзе Эскішэхіры, які ў гэтым годзе арганізацыяй «Цюрксой» прызнаны культурнай сталіцай цюркскага свету.

У конкурсе прымаюць удзел не толькі цюркамоўныя краіны, але і краіны, дзе маецца вялікая колькасць цюркамоўнага насельніцтва

— Украіна (Крым), Малдова (Гагаўзія), Расія (Татарстан, Башкартастан), а таксама Грузія, Беларусь, Македонія, Боснія.

«Мы зрабілі гэта! Беларусь у фінале Turkvision і на дадзены момант, па выніках галасавання, мы ў тройцы мацнейшых! Заўтра фінал! Пажадайце мне поспеху!», — напісала Гюнэш у сваім акаўнце ў фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?