Выпадак адбыўся ў ноч на 8 студзеня на аўтастаянцы каля дома №8 па вуліцы Сухога.

Міліцыянер, вяртаючыся дамоў пасля дзяжурства, звярнуў увагу на мужчыну, які на неахоўнай стаянцы наносіў пашкоджанні аўтамабілям.

Хулігана затрымалі. На месца здарэння была выклікана следча-аператыўная група.

33-гадовы мужчына паспеў пашкодзіць пяць аўтамабіляў, чым нанёс істотны ўрон аўтаўладальнікам.

Распачата справа па ч.1 арт. 339 КК (хуліганства).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?