У Казахстане прыпынілі працу сайты найбуйнейшых інтэрнэт-крам па продажы бытавой тэхнікі, камп'ютэрнага абсталявання, будматэрыялаў, а таксама закрыліся многія абменнікі.

Гэта адбылося пасля таго, як 11 лютага Нацбанк Казахстана абвясціў аб дэвальвацыі нацыянальнай валюты тэнге, што прывяло да рэзкага павышэння курсу даляра, перадае Tengri News.

Акрамя таго, аўтадылеры ў краіне на нявызначаны тэрмін спынілі продажы аўтамабіляў.

У прыватнасці, да стабілізацыі курсу даляра прыпынілі продажы ў Меркурый Аўто; аналагічныя крокі зрабілі ў кампаніях AllurAuto, Біпэк Аўта і іншых.

Дэвальвацыя тэнге прывяла і да збояў у працы электроннага ўрада eGov.kz. На партале часова недаступныя платныя паслугі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?