Больш за 330 чалавек былі затрыманыя на антываенных акцыях у цэнтры Масквы, паведамляе партал «ОВД-Інфо».
Больш за ўсё людзей было затрымана на Манежнай плошчы і каля будынка Мінабароны на Знаменцы — 128 і 200 чалавек адпаведна.
Акрамя таго, каля 40 актывістаў у Пецярбургу таксама былі затрыманыя праваахоўнікамі.
Падставай для масавых антываенных выступленняў стала рашэнне Савета Федэрацыі ўхваліць просьбу Уладзіміра Пуціна аб увядзенні войскаў ва Украіну.
0
0
0
0
0
0