Пра гэта заявіў в.а. генеральнага пракурора Украіны Алег Махніцкі.

«Ужо можна сказаць, што з Нацыянальнага банка ажыццяўляліся стрэлы снайперскай вінтоўкай. Там знойдзеныя адпаведныя сляды, гільзы ад снайперскай вінтоўкі. Гэтая версія ўжо даследаваная, і яна сапраўды пацвярджаецца», — паведаміў в.а. генпракурора ў эфіры «5 канала».

Паводле яго словаў, правяраюцца таксама версіі, што снайперскай агонь вёўся з гатэля «Украіна» на інстытуцкай і «Дома з хімерамі» на вуліцы Банкавай. «Па гэтых аб'ектах праводзяцца даследаванні, агляды, экспертызы», — цытуе Махніцкага «Інтэрфакс-Украіна».

Ён таксама расказаў, што сярод фігурантаў крымінальнай справы па факце масавага расстрэлу людзей — кіраўнік спецпадраздзялення Крымскага тэрытарыяльнага ўпраўлення ўнутраных войскаў, палкоўнік Сяргей Асавалюк. «Адносна ўсіх удзельнікаў падзей, якія нам ужо сёння вядомыя, дадзенае даручэнне на іх вышук», — сказаў Махніцкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?