Міністэрства аховы здароўя Украіны паведамляе, што колькасць загінулых у сутыкненнях у цэнтры Кіева з 30 лістапада 2013 дасягнула 100 чалавек.

«У Кіеўскай гарадской клінічнай бальніцы №12 5 сакавіка памёр адзін чалавек, які з 28 лютага 2014 года знаходзіўся на лячэнні», — паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Ведамства не ўдакладняе зараз, колькі загінулых з боку актывістаў, а колькі — з боку сілавікоў (па апошніх афіцыйных звестках апошніх было 16 чалавек).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?