Па інфармацыі МНС, пажар здарыўся 10 сакавіка каля 17 гадзіны на ферме ААТ «Даватарскі» ў вёсцы Пялікі. На ферме было 30 цялятаў і 184 каровы. Калі прыехалі выратавальнікі, гарэла прыбудова, на ёй абваліўся дах, а дым трапіў непасрэдна ў быдынак з каровамі.

30 цялятаў, што знаходзіліся ў прыбудове, згарэлі. Пасля агляду кароў ветэрынарам, 137 галоў адправілі на забой.

Разглядаюцца дзве версіі здарэння: неасцярожнае абыходжанне з агнём нявысветленай асобы альбо кароткае замыканне электраправодкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?