«Калі б мы мелі поўнае гандлёвае эмбарга, гэта параніла б Расію больш, чым нас», — прыводзіць выданне словы Каптур.

Гандлёвыя санкцыі супраць Расіі могуць быць уведзеныя ў выпадку пагаршэння крызісу, калі ЗША вырашаць, што маюць патрэбу ў дадатковых мерах, каб «пакараць Расію». Аднак поўнамаштабная гандлёвая вайна паміж ЗША і Расіяй наўрад ці магчымая, адзначае выданне. Адна толькі пагроза яе паказвае, як украінскі крызіс пагоршыў эканамічныя сувязі паміж Масквой і Вашынгтонам, гаворыцца ў публікацыі.

«Гэта складаныя адносіны, — прыводзіць выданне словы прэзідэнта Нацыянальнай рады па замежным гандлі Біла Райнша. — Падобна, што яны яшчэ больш пагоршацца, перш чым стаць лепшымі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?