Нафту і газ у Крыме павінны здабываць расійскія кампаніі. Пра гэта заявіў спікер «Вярхоўнай рады» Крыма Уладзімір Канстанцінаў.

«Трэба каб здабычай нафты і газу займалася Расія, «Газпром». Гэта не наша тэма», — заявіў Канстанцінаў.

Раней улады паўвострава заяўлялі, што маюць намер уступіць у рублёвую зону. «Я думаю, хаджэнне дзвюх валют — рубля і грыўні — гэта неабходны прамежкавы этап. У людзей на руках шмат грыўні. Наша задача зрабіць так, каб у людзей не было праблем», — адзначаў Канстанцінаў.

Ён таксама дадаў, што пераходны этап будзе доўжыцца да паўгода, але заробкі будуць налічвацца ў рублях. Цэннікі ў крамах будуць таксама рублёвымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?