«Гэта найбольшы паказчык эканамічнага росту за ўсю гісторыю незалежнасці Малдовы. Аднак у большай ступені ён абумоўлены аднаўленнем сельскай гаспадаркі пасля засушлівага года, што не гарантуе рэспубліцы такога ж поспеху ў наступным годзе», — лічыць дырэктар Нацыянальнага інстытута эканамічных даследаванняў Аляксандр Стратан.

Паказчык росту ВУП істотна перавысіў прагнозы эканамічных аналітыкаў і МВФ, якія чакалі ў 2013 годзе росту на ўзроўні 5,5%

Паводле дадзеных малдаўскага ўрада, рост валавой дабаўленай вартасці ў сельскай гаспадарцы ў 2013 годзе склаў 41%, у сектары тавараў — 22%, у прамысловасці — 7%, а ў сферы паслуг — 4%. Канчатковае спажыванне ў параўнанні з 2012 годам вырасла на 5%.

На 2014 год эксперты Сусветнага банка прагназуюць рост ВУП Малдовы на ўзроўні 3,8%, у той час як урад рэспублікі чакае яго на ўзроўні 4%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?