Пра гэта ў Фэйсбуку на старонцы мерапрыемства паведаміла Студэнцкае этнаграфічнае таварыства.

Веснавое свята ладзяць РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» і Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы.

У праграме — загукальныя песні, веснавыя карагоды, моладзевыя і дзіцячыя гульні, танцы і кірмаш рамёстваў.

Гэтай вясной на свяце будуць спеўныя гурты «Горынь», «Гасцінец», «Варган», «Мярэжа», «Верас» і «Талака», «Калыханка», музыкі Дзяніс Сухі, Стась Чавус, Раман Яраш, Вераніка Анцілеўская, Алена Мялешка, Кася Радзівілава, Яўген Барышнікаў, капэла «Дзвіна», клуб традыцыйнага танца «Сіта».

Свята ў Вязынцы традыцыйнае.

Як і дагэтуль, прынцыповая пазіцыя арганізатараў – не падзяляць прысутных на гледачоў і выступоўцаў, а ўдзельнічаць у свяце ўсім разам. Да ўсяго, што будзе адбывацца наўкол, не толькі можна, але і варта далучацца. Вельмі вітаюцца стужкі і птушкі на дрэвы, а таксама традыцыйныя строі.

Сёлета да свята далучацца арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і пякарня ŽORNY. 

Таксама будзе працаваць кухня з блінчыкамі, гарбатай, мёдам і птушкамі-булачкамі.

Для майстроў: неабходна папярэдне зарэгістравацца, даслаўшы Дар’і Зуевай на адрас [email protected] (тэл. (029) 258-80-13) фотаздымкі сваіх рэчаў на ўзгадненне. Тэма кірмашу – традыцыйныя рамёствы, птушкі, кветкі.

Удзел у свяце бясплатны, але для ўваходу на тэрыторыю музея трэба будзе набыць уваходны квіток.

Цана квіткоў у музей:

10 000 – дарослыя;

7 000 – студэнты;

5 000 – дзеці.

Пачатак — 22 сакавіка ў 17.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?