47-гадовая фэшн-дызайнер, сяброўка Міка Джагера, Лаўрын Скот знойдзена мёртвай у сваёй кватэры ў Нью-Ёрку. Паводле папярэдняй інфармацыі, Скот павесілася на ручцы дзвярэй.

Лаўрын Скот стварала дызайнерскую вопратку для Мішэль Абамы і Ніколь Кідман. З Мікам Джагерам Скот сустракалася з 2001 года. Ніякай інфармацыі пра тое, што магло справакаваць самагубства няма.

The Rolling Stones адмяняюць шэраг канцэртаў у Аўстраліі, па словах прэс-сакратара Джагера, вакаліст гурту знаходзіцца ў вялікім шоку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?