Абанентам сотавага аператара Velcom прыйшла спам-рассылка ў выглядзе СМС на беларускай мове з Марока.

«СМС з тэкстам «Патэлефануйце мне тэрмiнова» з доўгага незнаёмага нумара з кодам +212 нашым абанентам прыйшлі з Марока. Гэта была масавая спам-рассылка», — паведамілі Інтэрфаксу ў даведачна-інфармацыйнай службе сотавага апэратара.

«Гэта адзін з відаў махлярства. Мы просім нашых абанентаў ігнараваць паведамленне, бо за званок на гэты нумар у вас спішуць грошы», — папярэдзілі прадстаўнікі Velcom.

Яны адзначылі, што хвіліна званка на гэты нумар, у залежнасці ад тарыфнага плана абанента, будзе каштаваць ад 9960 беларускіх рублёў.

Дарэчы, у Эстоніі фіксуюцца аналагічныя званкі, але з Самалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?