Супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Кастрычніцкага РУУС Мінска сумесна з нарадам групы затрымання раённага аддзела дэпартамента аховы МУС Беларусі па падазрэнні ў збыце курыцельных сумесяў затрыманы 17-гадовы мінчанін. 

Хлопец быў затрыманы ў момант продажу міксаў. Пры затрыманні ён паспрабаваў выкінуць пакецікі з псіхатропам. Аднак дзякуючы прафесійным дзеянням міліцыянераў яму не ўдалося ажыццявіць запланаванае.

Падчас правядзення надгляду ў затрыманага канфіскавана некалькі расфасаваных пакецікаў з курыцельнымі сумесямі агульнай вагой 32 грамы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?