Пагадненне аб зніжцы на газ для Украіны ў абмен на базаванне Чарнаморскага флоту ў Крыме будзе перагледжана, заявіў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў.
У красавіку 2010 года Украіна атрымала зніжку на газ у памеры 100 даляраў за тысячу кубаметраў, працягнуўшы пагадненне аб Чарнаморскім флоце да 2042 года.
Цяпер жа, сцвярджае Пяскоў, флот «дэ-юрэ базуецца на тэрыторыі аднаго з суб'ектаў РФ», таму і аб арэндзе, на думку прэс-сакратара, гаворка не ідзе.
Міністр энергетыкі Украіны Юрый Продан выказаў здагадку ў чацвер, што цана на расійскі газ вырасце да 380 даляраў за тысячу кубаметраў.
0
0
0
0
0
0