Фота Вольгі Кляшчук

Фота Вольгі Кляшчук

21 сакавіка ў Мінску стартавала акцыя пад назвай «Фатаграфія з флюараграфіяй», прымеркаваная да Сусветнага дня барацьбы з сухотамі. 

У гэты дзень пульмасканы «Саніта-стар» і «Гіпакрат-2», у якіх кожны ахвотны можа прайсці флюараграфію, прыбылі да бізнес-цэнтра «Порт» (пр-т Незалежнасці, 177) і па адрасе: вул. Ціміразева, 67. 

Беларусь ўваходзіць у лік краін з высокім цяжарам мультырэзістэнтнага туберкулёзу (МЛУ-ТБ), устойлівага да шэрагу вядомых лекаў.

Адна траціна новых пацыентаў і дзве траціны тых, хто раней лячыўся, у Беларусі маюць МЛУ-ТБ — гэта найбольш высокі зарэгістраваны ўзровень у свеце.

Усведамляючы важнасць праблемы і неабходнасць клопату аб людзях, Праграма развіцця ААН пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя і некаторых беларускіх кампаній і вырашылі ўпершыню правесці сумесную акцыю «Фатаграфія з флюараграфіяй».

Акрамя праходжання абследавання на пульмаскане, кожны яе ўдзельнік атрымае сертыфікат, майку, возьме ўдзел у фотасесіі. 

24 сакавіка пульмаскан «Саніта-стар» з 10.00 прыме ўсіх ахвотных па адрасе: вул. Сяліцкага, 10.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?