Трупы мужчыны ды жанчыны з кулявымі раненнямі знайшлі 28 сакавіка ў доме па вуліцы Раманаўская Слабада. Сваякі ўстрывожыліся, калі пара некалькі дзён не выходзіла на сувязь. 50-гадовая жанчына загінула ад ранення ў грудзі. Яе 52-гадовы муж — ад пападання ў галаву. Побач з мужчынам ляжала зарэгістраваная на яго імя паляўнічая стрэльба і гільзы.
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. Найпершая версія — гібель на глебе абвастрэння сямейных адносін. Аднак правяраюцца розныя версіі, прызначаныя судовыя экспертызы.
0
0
0
0
0
0