Мінгарсуд вынес прысуд фігуранту справы аб забойстве начальніка аддзела кадраў ААТ «Крышталь» Святланы Хіневіч, якая адначасова з'яўлялася членам Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Забойцу пакаралі 20-цю гадамі пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

 Мянчук 1978 года нараджэння прызнаны вінаватым у наўмысным пазбаўленні жыцця, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю (п.6 ч.2 арт.139 КК), у тым, што ён загадзя паставіў іншага чалавека ў небяспеку заражэння вірусам імунадэфіцыту чалавека (ч.1 ст.157 КК), а таксама ў набыцці і захоўванні псіхатропных рэчываў без мэты збыту (ч.1 арт.328 КК).

 У адпаведнасці з арт.107 КК вырашана ўжыць у дачыненні да гэтага чалавека прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад наркаманіі. Таксама суд пастанавіў спагнаць з яго Br14 млн расходаў па аказанні юрыдычнай дапамогі і Br70 млн грашовай кампенсацыі маральнай шкоды. Прысуд можа быць абскарджаны і апратэставаны ў касацыйным парадку ў Вярхоўным судзе.

 Святлану Хіневіч знайшлі па месцы жыхарства ў жніўні 2013 з множнымі колата-рэзанымі раненнямі. У Следчым камітэце заявілі, што забойства не звязанае з прафесійнай і грамадскай дзейнасцю пацярпелай і носіць бытавы характар. Неўзабаве быў устаноўлены падазраваны ў здзяйсненні злачынства: ён пражываў у адным пад'ездзе з загінулай, раней судзімы не быў, з'яўляецца нарказалежным. Яго знайшлі ў несвядомым стане з множнымі рэзанымі ранамі, вострай стратай крыві. Ён быў шпіталізаваны.

Пасля таго як гэты чалавек прыйшоў у сябе, у прысутнасці адваката з ім былі пачаты прадугледжаныя законам следчыя дзеянні. Дзеянні абвінавачанага былі кваліфікаваныя як забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, з хуліганскіх памкненняў — п.п.6, 13 ч.2 арт.139 КК. Акрамя таго, у ходзе расследавання атрыманыя доказы для прад'яўлення арыштаванаму таксама абвінавачванні ў незаконным без мэты збыту набыцці, захоўванні, перавозцы псіхатропных рэчываў, гэта значыць здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.328 КК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?