Кампанія Sony абвясціла пра рызыку перагрэву і ўзгарання батарэй у новых ноўтбуках VAIO Fit 11A. Уладальнікам такіх ноўтбукаў раяць спыніць іх выкарыстанне.

Продажы прыладаў пачаліся ў лютым і на гэты момант прададзена каля 26 тысяч такіх ноўтбукаў: з іх 497 — у ЗША, 7158 — у Еўропе, 2088 — у Кітаі і 3619 — у Японіі.

Карыстальнікам кампанія Sony рэкамендуе праверыць мадэльны нумар ноўтбука ў спісе, размешчаным на сайце кампаніі.

Калі мадэльны нумар ёсць у спісе, то рэкамендуецца спыніць выкарыстанне апарата і патэлефанаваць у сэрвісны цэнтр кампаніі. На наступны дзень з карыстальнікам звяжуцца з прычыны праблемы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?