Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон, які спрашчае адкрыццё і вядзенне бізнесу. За адпаведнае рашэнне прагаласавалі 244 дэпутата.

Законам адмяняецца выплата рэгістрацыйнага збору, а таксама вызначаецца механізм рэгістрацыі юрыдычных асоб і фізічных асоб-прадпрымальнікаў шляхам падачы электронных дакументаў без абавязковага выкарыстання электроннага лічбавага подпісу.

Законам адмяняецца абавязковасць вырабу і выкарыстання пячаткі.

У тлумачальнай запісцы гэты крок тлумачыцца тым, што абсталяванне для вырабу пячатак ўжо не з'яўляецца эксклюзіўным, і яе лёгка падрабіць.

«Пры гэтым адмова ад перадачы пячаткі новаму кіраўніцтву прадпрыемства пазбаўляе яго магчымасці кіраваць прадпрыемствам, а папярэдняе кіраўніцтва (якое валодае пячаткай) працягвае кантраляваць бізнес», — гаворыцца ў тлумачэнні.

Таксама адмяняецца патрабаванне аб спагнанні рэгістрацыйнага збору за правядзенне дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы і фізічнай асобы-прадпрымальніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?