Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька даручыў прапрацаваць пытанне стварэння платных парковак і дарог у кожным раёне Мінска.

«Перад Мінскам стаіць сур'ёзная задача павышэння якасці дарожнага руху на тэрыторыі горада з улікам таго, што ў 2013 годзе яго насельніцтва павялічылася на 20 тыс., а машын стала больш на 15 тыс. Праз 10 гадоў аўтамабіляў у Мінску будзе яшчэ на 100 тыс. больш, і да гэтага трэба рыхтавацца сёння. Кожнаму раёну трэба прапрацаваць пытанне па стварэнні платных парковак і дарог.

Трэба таксама вывучыць пытанне аб тым, як зрабіць платнымі 10 км першага гарадскога транспартнага кальца», —

сказаў ён. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?