19 красавіка, напярэдадні Вялікадня, у храмах праходзяць перадсвяточныя набажэнствы, асвячаюцца велікодныя стравы. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сёння ў некалькіх парафіях Мінска і Ракава (Валожынскі раён, Мінская вобласць) памаліўся з вернікамі і блаславіў ежу на святочны стол.

«Вялікдзень — найвялікшае свята ўсіх хрысціянаў, — сказаў мітрапаліт. — У гэтым годзе ўвесь хрысціянскі свет адзначае яго ў адзін дзень — і каталікі, і праваслаўныя, і пратэстанты — і гэта вялікая радасць. Ісус Хрыстос перад смерцю на крыжы заклікаў да адзінства. Ён ведаў, што будзе падзел, а падзел — гэта справа рук злога духа. Мы павінны быць адзіныя, асабліва сёння, калі свет перажывае крызіс веры. Мы павінны разам абвяшчаць праўду Евангелля, разам абараняць хрысціянскія карані і каштоўнасці. а свята Вялікадня як раз з'яўляецца падмуркам веры, яно павінна стаць часткай нашага жыцця, а не толькі успамінам пра даўнія падзеі гісторыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?