У ноч на 7 красавіка ў шпіталі памёр актывіст АГП Антон Баркетаў, паведаміў «Нашай Ніве» ягоны сябра і аднапартыец Антось Жылко.
Баркетаву было 28 гадоў. У яго былі праблемы з падстраўнікавай залозай, панкрэатыт. Перад гэтым хлопец таксама доўга ляжаў у шпіталі.
25 Сакавіка Баркетаў выйшаў на Дзень Волі з амерыканскім сцягам. Сваю пазіцыю ён патлумачыў так: «Хацеў бы выказаць салідарнасць з беларускім героем Тадэвушам Касцюшкам, які служыў у амерыканскай арміі і ўдзельнічаў у вайне за незалежнасць гэтай краіны. Па-другое, хацеў выказаць падзяку ЗША за непрымірымую пазіцыю адносна дыктатуры ў Беларусі і ўварвання расіян у Крым».
0
0
0
0
0
0