Папа Францішак 26 красавіка правядзе сустрэчу ў Ватыкане з прэм'ер-міністрам Украіны Арсеніем Яцанюком.

Пра гэта паведамляюць крыніцы ў Ватыкане.

Сустрэча адбудзецца пасля таго, як пантыфік неаднаразова заклікаў да дыялогу паміж супрацьлеглымі бакамі ва Украіне.

На 26 красавіка ў Францішка запланаваны сустрэчы з некалькімі дзяржаўнымі дзеячамі, у прыватнасці, з прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім і з прэзідэнтам Гандураса Хуанам Арланда Эрнандэсам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?