25 сакавіка група людзей з сямі чалавек наведала магілу дзеячаў Беларускай незалежніцкай партыі ў Лідзе і магілу генерала Кіпрыяна Кандратовіча, члена сакратарыята БНР, у Воранаве. Узнялі бел-чырвона-белы сцяг, усклалі кветкі, запалілі свечкі. А супрацоўнікі міліцыі перапісалі ва ўдзельнікаў пашпартныя звесткі. Пазней на іх склалі адміністратыўныя пратаколы, а 24 красавіка іх чакае суд у Лідзе — за парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў.

Пра гэта расказаў адзін з удзельнікаў мерапрыемства Юрый Дзяшук, які атрымаў позву. А такія ж позвы на аднолькавы час прыйшлі і астатнім ўдзельнікам. Дзяшук адзначыў, што ніякіх прамоў падчас ускладання кветак не было. Раней такія паездкі ладзіліся штогод, але абыходзілася без затрыманняў і судоў.

Згодна з заканадаўствам, іх могуць папярэдзіць, аштрафаваць да 30 базавых (4,5 млн рублёў) альбо адправіць на суткі.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?