Данецкі гарадскі галава Аляксандр Лукьянчанка не падаваў у адстаўку. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Данецкага гарадскога савета.

«4 мая некаторыя сродкі масавай інфармацыі распаўсюдзілі навіну, што Данецкі гарадскі галава Аляксандр Лук'янчанка падаў у адстаўку. Упраўленне па сувязях з грамадскасцю гарадскога савета афіцыйна заяўляе: Аляксандр Лук'янчанка з'яўляецца дзеючым гарадскім галавой горада Данецка і знаходзіцца на працоўным месцы», — гаворыцца ў паведамленні.

Усе інфармацыйныя паведамленні аб складанні ім паўнамоцтваў гарадскога галавы з'яўляюцца правакацыяй, — падкрэслілі ў гарадскім савеце.

Інфармацыю пра тое, што А.Лук'янчанка склаў з сябе паўнамоцтвы на карысць самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі распаўсюдзілі расійскія СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?