Сайт Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! adnak.by пачаў прыём працаў!

Дэдлайн прыёму працаў – 9 чэрвеня. Фінальная частка Фестывалю – урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адметнай адукацыйнай праграмай з удзелам замежных экспертаў – пройдзе 27 чэрвеня ў Мінску.

Сёлетні Фестываль традыцыйна прадстаўлены ў новай канцэпцыі, а менавіта: Думай глабальна – дзейнічай лакальна! Карыстаючыся гэтым трэндавым лозунгам, Фестываль AD.NAK! сёлета абвяшчае:

«Трэба так! Дбай пра сваё – не прагадаеш!»

У гэтым годзе вас чакаюць адметныя конкурсы ў новых фарматах. Падрабязнасці ўжо на працуючым сайце.

Каб стаць удзельнікам юбілейнага Фестывалю AD.NAK!, трэба падаць працу праз adnak.by.

На сайце можна знайсці ўсе падрабязнасці пра ўмовы ўдзелу і сёлетнія намінацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0