ЕС пяройдзе да трэцяй стадыі санкцый супраць Расіі, калі запланаваныя на 25 мая ва Украіне прэзідэнцкія выбары не адбудуцца.

Пра гэта заявіў у панядзелак кіраўнік МЗС Францыі Ларан Фабіус у інтэрв'ю радыёстанцыі «Франс-энтэрыт».

«Мы ўжо прынялі два этапы санкцый. Калі выбары (ва Украіне) 25 мая не адбудуцца, мы пяройдзем да новай стадыі», — сказаў міністр.

Трэцяя стадыя прадугледжвае эканамічныя санкцыі супраць РФ.

«Мы не вядзём вайну з Расіяй. Гэта не мела б ніякага сэнсу, але мы не можам сядзець склаўшы рукі», — падкрэсліў Фабіус.

Гаворачы аб сітуацыі ва Украіне, ён адзначыў: «Гэта пакуль яшчэ не грамадзянская вайна, але ўжо блізка да гэтага».

«Калі сутыкненне на Усходзе адбываюцца штодня, існуе рэальная рызыка вайны. Аднак наша мэта — дээскалацыя сітуацыі», — заявіў кіраўнік МЗС Францыі.

Трэці этап прадугледжвае эканамічныя санкцыі супраць галоўных сектараў расійскай эканомікі: энергетычнага і ваенна-прамысловага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?