Ужо некалькі тыдняў у СМІ гучыць такі тэрмін як «гібрыдная вайна» — сучасная форма ўзброенага супрацьстаяньня, якое вядуць ня ўрадавыя ўзброеныя сілы, а ўзброеныя групоўкі, што не прызнаюць сваю прыналежнасьць да нейкай дзяржавы. Ва ўкраінскім выпадку — гэта так званыя «зялёныя чалавечкі», якія дзейнічаюць разам з прадстаўнікамі мясцовага насельніцтва. Што дзяржава можа проціпаставіць гібрыднай вайне?

«Вельмі важна выйграваць розумы і сэрцы людзей, якія пражываюць на гэтых тэрыторыях, — сказаў у інтэрв'ю радыё «Свабода» беларускі палітолаг Алесь Лагвінец. — Трэба зьвярнуць увагу, што паводле ўсіх апытаньняў большасьць украінцаў нават ва ўсходніх рэгіёнах выступае за адзінства Ўкраіны. І канечне, трэба спыніць гвалт узброеных сэпаратыстаў. Канечне, гэта гібрыдная вайна, калі дзеяньні адбываюцца не з дапамогай арміі, а з дапамогай неідэнтыфікаваных узброеных груповак. Расея грэбуе міжнародным правам у кожным выпадку. Расея будзе прызнаная агрэсарам, калі будзе далейшая эскаляцыя вайсковых дзеяньняў ва Ўкраіне — для мяне гэта відавочна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0