Як паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце, задачай памежнікаў і мытнікаў на час Чэмпіянату свету па хакеі будзе недапушчэнне правозу праз мяжу зброі, наркотыкаў, забароненых прадметаў, аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, валюты ў памерах, што перавышаюць нормы. Аперацыя называецца «Лёд», яна пачалася 2 мая і скончыцца 1 чэрвеня. У яе межах будуць асабліва адсочвацца таксама паштовыя і кур'ерскія адпраўленні.

Як вядома, на час правядзення першынства заўзятары з іншых краін могуць уязджаць у Беларусь без візаў, на падставе білетаў на турнір. Адпаведна колькасці прададзеных квіткоў, Беларусь чакае 35 тысяч фанаў з Расіі і 33 тысячы — з Еўрасаюза.

Карэспандэнт «Нашай Нівы», які перасякаў беларускую мяжу, не адчуў, аднак, ніякіх дадатковых нязручнасцяў. Мытны надгляд ажыццяўляўся ў звычайных формах.

З цікавостак: уладальнікам білетаў на Чэмпіянат памежнікі ўручаюць каляровы буклет-памятку аб правілах паводзінаў у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?