Украінская праўда

Украінская праўда

Згодна з вынікамі Нацыянальнага экзіт-полу, Пятро Парашэнка набраў каля 55,9% галасоў на выбарах прэзідэнта Украіны. Тэлевізійны экзіт-пол фіксуе, што Парашэнку прагаласавалі 57,3%.

Другое месца займае Юлія Цімашэнка, якая атрымала 12,19% падтрымкі. На трэцім месцы Алег Ляшко — 8%.

Анатоль Грыцэнка набраў 6,3%, Сяргей Цігіпка — 4,7%, Міхаіл Добкін — 2,3%. Вадзім Рабіновіч - 2%. У Вольгі Багамолец толькі 1,8%, Алег Цягнібок — 1,5%.

Пётр Сіманенка з вынікам у 1,3% ледзь абагнаў Дзмітрыя Яраша, за якога прагаласавалі 1,1% украінцаў.

Астатнія кандыдаты не пераадолелі бар'ер у 1%.

Былі апытаныя 20 тыс. рэспандэнтаў на 610 участках.

Нацыянальны экзіт-пол праводзілі тры сацыялагічныя службы «Дэмакратычныя ініцыятывы», КМИС, Цэнтр Разумкова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?