Камісар Еўрапейскай камісіі па пытаннях энергетыкі Гюнтэр Этынгер лічыць прымальнай цану расійскага газу для Украіны ў межах ад 350 да 390 даляраў за тысячу кубаметраў замест дзейнай з другога квартала цаны ў 485 даляраў.

Пра гэта паведамляе агенцтва РАР са спасылкай на заяву камісара на радыё Deutschlandfunk.

«Гэта разумная цана», — сказаў Этынгер.

Згодна з паведамленнем польскага агенцтва, камісар таксама заклікаў Украіну выканаць умовы апублікаванага ў гэты панядзелак кампраміснага рашэння, якое прадугледжвае пагашэнне 2,5 млрд даляраў запазычанасці за газ да 7 чэрвеня.

2 млн даляраў Украіна павінна была заплаціць «Газпрому» да канца дня 29 мая.

Міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак, словы якога цытуе РАР, заявіў сёння, што ўкраінская ўлада да канца ўчорашняга дня не пералічыла ніякіх сродкаў у кошт пагашэння запазычанасці.

Як паведамляў УНІАН, сёння ў Берліне пройдзе ўжо трэці раўнд трохбаковых перамоваў Украіны, Расіі і ЕС на ўзроўні міністраў энергетыкі, падчас якіх бакі паспрабуюць вырашыць спрэчныя пытанні.

Украінская ўлада патрабуе ад «Газпрома « вярнуць цану расійскага газу на ўзроўні 268,5 даляраў, якая дзейнічала ў першым квартале бягучага года, і пагражаюць падаць у суд на расейцаў у выпадку калі яны гэтага не зробяць. Кіраўнік ураду Арсень Яцанюк даваў час для падпісання дамовы аб зніжэнні цаны на газ да 29 мая.

Расія заяўляе, што гатовая да перамоваў з Украінай аб зніжэнні цаны на газ, калі яна аплаціць хоць бы частку газавай запазычанасці, памер якой на пачатак мая ацэньваецца ў 3,5 млрд даляраў.

Еўрапейскі саюз, які атрымлівае каля паловы расійскага газу праз тэрыторыю Украіны, занепакоены магчымымі праблемамі з пастаўкамі паліва з-за спрэчкі ўкраінскім і расейцаў, якія ў гэтым месяцы ўпершыню ў гісторыі перавялі пастаўкі газу ва Украіну на сістэму перадаплаты і абяцаюць адключыць газ, калі ўкраінская ўлада да 2 чэрвеня не аплаціць рахунак за чэрвеньскі аб'ём газу ў 1,7 млрд даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?