Украіна заявіла аб пералічэнні частцы запазычанасці за расійскі газ. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

«Перамовы працягваюцца (у Берліне), пакуль істотных вынікаў няма, але нашы ўкраінскія партнёры сказалі, што пералічылі пэўную частку сумы. Але абавязацельствы лічацца выкананымі не ў момант адпраўкі грошай, а ў момант іх залічэння на рахунак крэдытора — на рахунак пастаўшчыка газу «Газпрома» », — цытуе Мядзведзева ІТАР - ТАСС.

Тэрмін выплаты «Нафтагазам» часткі запазычанасци ў памеры $2 млрд за пастаўлены расійскі газ сканчаецца ў пятніцу, 30 мая. Гэтая дата была вызначана ў ходзе апошняй трохбаковай сустрэчы Расіі, Украіны і ЕС 26 мая ў Берліне, калі была прапанаваная кампрамісная схема для ўрэгулявання сітуацыі ўкраінскага доўгу за расійскі газ.

Мяркуецца, што да канца тыдня «Нафтагаз» пералічыць «Газпрому» $2 млрд, часткова аплаціўшы такім чынам ужо пастаўлены газ, а не пазней за 7 чэрвеня — унясе яшчэ $500 млн у якасці перадаплаты за чэрвеньскія пастаўкі, паведамляе тэлеканал «Дождь».

Украінскі бок закрыў тыя рахункі, якія з'яўляюцца бясспрэчнымі ў адносінах з «Газпромам». Гэта выключна тыя рахункі, дзе вызначаная цана ў $268, напісаў у сваім твітары ўкраінскі прэм'ер Арсень Яцанюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?