На вайсковых могілках Павонзкі ў Варшаве адбылося пахаванне генерала Войцеха Ярузэльскага, які памёр 25 мая.
Удава Ярузэльскага Барбара, яго дачка Моніка з сынам.
Лех Валенса, Аляксандр Квасьнеўскі, Браніслаў Камароўскі
На цырымоніі прысутнічалі Лех Валенса, Аляксандр Квасьнеўскі, Браніслаў Камароўскі.
«Мы развітваемся з палітыкам, якая ў самы цяжкі час узяў на сябе адказнасць за дзяржаву і выратаваў яе ад замежнай інтэрвенцыі альбо грамадзянскай вайны», — сказаў Аляксандр Квасьнеўскі. Але з яго словамі былі згодныя не ўсе.
На могілках сабралося каля тысячы чалавек. Адны трымалі ў руках плакаты «Бывай, генерал», «Слава і гонар», «Камуна, вярніся»; іншыя ж — «Здрадніка пад Крэмль», «Ганьба». Пратэстоўцы свісцелі і скандавалі «Забойца!»
Натоўп быў шчыльна ачэплены паліцыяй, дзякуючы чаму не дайшло да сутычак паміж групамі.