У сталічным Палацы мастацтва адкрылася калектыўная выстава да 150-х угодкаў паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага пад назвай «Памяць іх ценям».

Паводле словаў кіраўніка Саюза мастакоў Беларусі Рыгора Сітніцы, «апошнім часам мы бачым шальмаванне і перагляд гісторыі ў дачыненні да падзей паўстання, але ў Мінску ёсць вуліца, якая носіць імя кіраўніка паўстання. Хоць і забыты, але ёсць ордэн Каліноўскага. Прыйдзе час, будзе і помнік».

У 150-я ўгодкі паўстання аўтары твораў шануюць памяць не толькі Кастуся Каліноўскага, але і кожнага шараговага яго ўдзельніка. Цэнтральная тэма выставы: унутранае і знешняе трансляванне гістарычных фактаў, захаванне калектыўнай памяці і нацыянальнага гонару.

У экспазіцыі прадстаўлены як класічныя творы выяўленчага мастацтва, скульптуры і карціны, так і інсталяцыі.

Выстава дзейнічае да 16 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?