Свіння пайшла на вялікую рызыку, каб не трапіцца жывой. Відэа было знята ў Паўднёвай Амерыцы, аўтамабіліст, які ехаў за перапоўненым грузавіком, зафіксаваў выпадак.

Спачатку галава парасяці ўздымаецца над грузавіком, а затым жывёліна на высокай хуткасці скача за борт. Спачатку свіння бразнулася аб асфальт, некалькі разоў перакулілася, а затым узнялася на ногі і пабегла ад дарогі.

Пакуль не ясна, што здарылася з жывёлай пасля яго смяротнага труку.

Відэа было загружана ў інтэрнет 11 чэрвеня, адзін глядач сказаў пасля прагляду барацьбы свінні за свабоду выказаўся: «Я люблю свініну, але, відавочна, жывёла заслугоўвае амністыі за адвагу. Адпусціце яе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?