Патрыярх Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэт напісаў адкрыты ліст Патрыярху Маскоўскаму і ўсёй Русі Кірылу, у якім заявіў, што РПЦ дазваляе сабе апраўдваць умяшанне кіраўніцтва Расіі ва ўнутраныя справы Украіны.

Акрамя таго, Філарэт адзначыў, што выкарыстанне рыторыкі «рускага свету» ў нядаўнім звароце Патрыярха Кірыла, відавочна не спрыяе ні спыненню ваенных дзеянняў, ні ўсталяванню міру.

Філарэт таксама звяртае ўвагу, што РПЦ вызначае тое, што адбываецца на Данбасе, як «міжусобіцу», хоць на самай справе гэта поўнамаштабная агрэсія Расійскай Федэрацыі супраць Украіны.

«Калі спыніцца агрэсія Расіі супраць Украіны, а з ёй — прынесеныя на нашу зямлю смерць, кровапраліцце, пакуты і гора людзей, залежыць у тым ліку і ад Вас.

Таму заклікаю Вас, перад Богам і сумленнем, праславіць голас не шматслоўнай і шматзначнай дыпламатыяй, а праўдай, і тым спрыяць спыненню варожасці і кровапраліцця. Ды ўмацуе Вас Гасподзь такога подзвігу», — гаворыцца ў лісце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?